ПРОЕКТЫ



Іх іменамі  названы вуліцы   горада  Іўя






Музейны занятак  " Калі ласка ў нашу хату"











Музейное селфи




















ГАЛАСЫ  ГІСТОРЫІ  













Urban SketchSeminar. Автор: Дана Холяво



























 ПРОЕКТ "НОВЫЙ ГОД В СССР"








ИВЬЕ






Проект "Улочками старинного города"

Праект «Жыццё не пачынаецца з нуля» -гэта гісторыя горада Іўя, сюжэты якой адноўлены метадам гістарычнай рэканструкцыі пры дапамозе сучасных інфармацыйных тэхналогій. Праект аднаўляе гісторыю горада ад старажытнасці да нашых часоў. Сцэнарый праекта напісаны ў вершах. Ажывіць гісторыю дапамагаюць гістарычныя персанажы, згуляныя ўдзельнікамі праекта. Персанажы, абыграныя ў праекце:

1.Славянин, які распавядае аб старажытным  Іўi

2.Княгiня Ева – заснавальница  горада Іўе

3.Хан Тахтамыш, які апавядае пра тое як у Іўі з'явіліся татары

4. Сымон Будны і яго гісторыя на Іўеўскім сінодзе

5. Яўрэй  і  гісторыя  яўрэйства  ў  Іўi

6. Ян Ліцыній Намыслоўскі з гісторыяй арыянскай акадэміі

7.Полька, якая падкрэслівае любоў да  мястэчка

8. Салдат і гісторыя Вялiкай Айчыннай  вайны ў горадзе

9.Беларус, які прызнаецца ў каханні да горада.

На аснове сцэнарыя зняты кароткаметражны відэафільм, які дапамагае ўявіць сябе на кароткі час тым ці іншым персанажам з таго жыцця, адчуць атмасферу мінулага.


  1.                          



К 75-й годовщине начала  Великой Отечественной войны был организован велопоход «Памятники и обелиски рассказывают»Основными объектами похода стали памятники советским воинам и жертвам войны. Было выбрано пять объектов,расположенных на территории города Ивье  и района.  Поход был организован с целью, собрать материалы по захоронению воинов и мирных советских жителей  во время Великой Отечественной войны.  Также ставилась задача проверить состояние памятников  на момент проведения похода.В результате похода  были собраны материалы о состоянии воинских захоронений времен Великой Отечественной войны.По маршруту похода были организованы мероприятия по благоустройству памятников и мест захоронений солдат и мирных жителей.Поход позволил учащимся приобщиться к героическому прошлому нашего района и белорусского народа  в целом, прочувствовать ужас войны. Очень важно не забыть то, что сделали наши земляки тогда, чтобы сегодня могли  жить мы, ведь   это нужно не мертвым, это нужно живым. 
















Пасля таго, як усе пачаставаліся,імам, чытаючы малітву, абводзіць жаніха і гасцей тры разы вакол стала. Затым усе накіроўваюцца ў дом нявесты. Тут, пры ўваходзе, маладога сустракаюць з хлебам соллю блізкія сваячкі маладой.Адна з іх можа быць апранута ў вывернуты воўнаю наверх кажух. Пры віншаванні яна асыпае маладога збожжам(Дадатак 5). Гэта павінна забяспечыць маладым багацце, шчасце і дабрабыт. Дарэчы гэты звычай татары запазычылі ў сваіх суседзяў беларусаў.Нявеста, чакаючы жаніха, сядзіць на падушках. Вакол яе знаходзяцца маладыя дзяўчата -дружкі, а таксама старэйшыя замужнія жанчыны. Спачатку яны дапамагалі нявесце прыгатавацца да вяселля, прычэсвалі яе,запляталі косы, адзявалі. Калі нявеста гатова да абраду старэйшы нежанаты брат абводзіць яе тры разы вакол стала.Затым яна атрымоўвае ад сябровак і сталых жанчын саветы і пажаданні. Сяброўкі спяваюць песні. У асноўным гэта  песні пра новае замужняе жыццё, пра жаніха, свякроўку і свёкра. Адну з такіх песень нам пашчасціла пачуць і запісаць у сям’і  Фацімы Мустафаўны Рафаловіч У пакоі, дзе мае адбывацца вянчанне, ставяць стол, засланы белым абрусам. На стале выстаўляюць пачастункі, у асноўным напіткі , фрукты і салодкасці.За стол сядаюць сведкі, у асноўным гэта сталыя жанатыя мужчыны. Насупраць на дыване, або на кажухе становіцца жаніх, а побач з ім нявеста, якую ўводзіць у пакой старэйшы дружок. У татар кажух – сімвал урадлівасці і багацця(  Жаніх і нявеста бяруцца  за розныя вуглы невялікай хустачкі, так каб яна іх аб’ядноўвала. Стол размяшчаюць такім чынам, каб маладыя, стоячы перад ім,  стаялі тварам да Меккі, на ўсход.Кожную справу татары пачынаюць са слоў:” Ля іллягу іллялагу Мухамед расуль луллагу”. Гэта азначае: Няма бога акрамя Аллаха і Мухамед прарок яго”. Затым імам пытае жаніха, колькі пасагу назначае ён жонцы ў выпадку разводу. Атрымаўшы адказ, запісвае ў метрычную кнігу, якая у сучасны час робіцца толькі фармальна. Імам пачынае чытаць малітву на арабскай мове.Затым святар звяртаецца да бацькоў нявесты, жаніха , родных са словамі: “Пры начале вечнай дружбы ўступаючых у законабрачнае супружаство, прашу бацькоў , блізкую радню благаславіць гэтых маладых людзей, а таксама ўсіх прысутнічаючых на вянчанні прашу благаславіць іх. Каб гасподзь бог благаславіў іх таксама ў жыцці іх. Пропаведзь  з 123 параграфа Карана Святога. Бісміллягі рахмані рахым”( Ва імя Аллаха міласцівага і міласерднага). Затым імам працягвае :” Ва імя стваральніка неба і зямлі і ўсяго, што знаходзіцца на ей, і сатварыўшага тысячу міроў і сатварыўшага нашых продкаў, Адама і Еву, і сатварыўшага гарызонт над намі, і вызначыўшага дзень і ноч, сонца і месяц, табліцу і пяро, і навучыўшага чытаць і пісаць атцоў нашых, і стварыўшага столькі цудаў і мудрасцей. Ён цар дня суднага, па яго воле ўстаноўлена вянчанне і супружаство. Прашу бацькоў , родных , гасцей, выбраных сведкаў засвідзецельстваваць гэты брак. Прашу і абавязываю гэтую маладую пару, будзьце адзін другому пакорны, каб і ў добры і ў дрэнны час вашага сумеснага жыцця вы жылі добра, мірна і шчасліва. Да будзе слава госпаду Богу, смірэнне ваша ў вашым жыцці. Гасподзь Бог даў нам светлы дзень і чорну ноч, і зволіў Маісея ад фараона, і даў яму Табліцу на гары Сінай, а такжа даў прароку Езусу Евангеліе, а Давыду Псалтыр, а Мухамеду Каран і наказаў чытаць закон веры таму, хто грахам дае волю. І казаў гасподзь, жаніціся мужчыны на жанчынах, ідзіце  багатыя за бедных, а бедныя за багатых і не звяртайце ўвагу на беднасць, бо гасподзь Бог дапаможа кожнаму. Благаславі бог маладых нашых на вечнае жыцце . Амінь.”Пасля гэтых слоў, імам абводзіць маладых тры разы вакол стала, пры гэтым чытаючы малітву. Гэты звычай татары таксама часткова запазычылі ў беларусаў. Як паведаміў нам былы імам іўеўскай мячэці Сюлейман Гамберавіч Рафаловіч, звычай абводзіць маладых тры разы вакол стала абавязывае маладую пару не забываць бацькоўскі дом і паважаць сваіх бацькоў. Апасля жаніх і нявеста вяртаюцца на месца, а імам звяртаецца да сведкаў з боку нявесты :“ Шаноўныя паны ад маладой, ці аддаеце?” Сведкі адказваюць: “ Аддаем”, і так тры разы. Затым імам пытае ў сведкаў жаніха :“ Шаноўныя паны ад маладога, ці бярэце?” Сведкі адказваюць:  “Бярэм”. І таксама тры разы. Затым імам кажа – “ А зараз пытаю ўсіх прысутнічаючых на вянчанні, ці ўсе вы гэта прызнаеце?” Усе адказваюць:“Прызнаем!” І таксама тры разы паўтараецца.Пасля звароту да маладых і кароткай малітвы імам кажа гасцям “Прашу загарэміць нявесту”( гэта значыць-закрыць ей твар вуаллю)(Дадатак 3). Тады зноў чытае малітву, у час якой маладыя трымаюць рукі адпаведна малітве, а затым надзявае ім на пальцы пярсцёнкі і віншуе. Потым маладых віншуюць бацькі, радня , суседзі і госці. У татар ёсць таксама звычай , віншаваць нявесту праз платок, або праз пярчатку,каб яна заставалася чыстай для свайго супруга. Затым адбываецца вяселле. Татарскае вяселле вось ужо некалькі стагоддзяў амаль нічым не адрозніваецца ад беларускага. Усё , як звычайна. Там можна ўбачыць і традыцыйны выкуп маладой, дзе змагаюцца дзявочая і юнацкая паловы дружыны, і пампезныя роспісы ў загсе, і перагароджванне дарогі з поўнымі вады вёдрамі, і россып канфет са свадзебнага картэжу. Заканчваецца ўсё багатым застоллем, танцамі і забавамі да раніцы. Вядома, што адпаведна ісламу татарам забараняецца ўжываць віно. Але некаторыя з іх кажуць ,што паколькі Мухамед забараніў віно, а пра гарэлку ён нічога не сказаў, то на вяселлі рэдка пануе безумоўная цвярозасць. 











Комментариев нет:

Отправить комментарий